BE RU EN

Кангрэс ЗША запытаў перапіску топ-мэнэджараў Apple, Google, Facebook і Amazon

  • 14.09.2019, 13:50

Кангрэсмены таксама запатрабавалі ад кампаній фінансавыя дакументы.

Юрыдычны камітэт Кангрэсу ЗША запытаў у Apple, Facebook, Amazon і Alphabet (матчына кампанія Google) дакументы аб камунікацыі іх топ-мэнэджараў, у тым ліку іх перапіску па электроннай пошце. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.

Кангрэсмэны таксама запатрабавалі ад кампаній фінансавыя дакументы і звесткі пра канкурэнтныя практыкі і ключавыя дзелавыя пастановы. Са слоў старшыні камітэта Джэральда Надлера, інфармацыя павінна дапамагчы ўладам у расследаванні сведчанняў пра «захоп велізарнай долі рынку онлайн-камерцыі і камунікацыі». Кампаніі павінны падаць дакументы да 14 кастрычніка.

Сярод топ-мэнэджараў, чыю перапіску хоча атрымаць камітэт, заснавальнік Facebook Марк Цукерберг, кіраўнік Apple Цім Кук, кіраўнік Amazon Джэф Безас, а таксама Лары Пэйдж, які ўзначальвалі Google на раннім этапе працы, Сяргей Брын і Эрык Шмідт.

У канцы ліпеня Мінюстыцыі ЗША пачало антыманапольную праверку найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній, якія валодаюць пошукавымі сістэмамі, сацсеткамі або займаюцца онлайн-гандлем. Тэхналагічных гігантаў западозрылі ў перашкодзе канкурэнцыі, а таксама дамінаванні на рынку.

Апошнія навіны