BE RU EN

На станцыі метро «Пятроўшчына» на рэйкі ўпаў мужчына

  • 14.09.2019, 13:00

У менскай падземцы спынялі рух цягнікоў.

Цягнікі ў сталічнай падземцы 14 верасня спыняліся з прычыны падзення мужчыны на шляхі, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намеснік старшыні Менгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Як стала вядома, аб 11:44 на станцыі «Пятроўшчына» на рэйкі ўпаў мужчына. Яго паднялі аб 11:56. Цяпер рух адноўлены.

Стан грамадзяніна і прычыны яго падзення пакуль невядомыя.

ФОТА: TUT.BY

Апошнія навіны