BE RU EN

У Гомелі звольнілі настаўніцу, якая пагражала забіць вучня партай

  • 13.09.2019, 20:50

Факты, выкладзеныя ў роліку, у школе пацвердзіліся.

Партал «Сильные новости» апублікаваў відэа, якое яму далі бацькі вучняў 4 класа гомельскай СШ №15.

На запісе добра відаць і чуваць, як немаладая жанчына занесла над галавой вучня парту. Пры гэтым яна гучна крычыць: «Трэсну, а потым паглядзім! Я пайду ў турму, а табе п***ц будзе!»

Як паведамляе «Радыё Свабода», 13 верасня у школе адбыўся бацькоўскі сход, на якім адміністрацыя пацвердзіла: выкладзеныя ў відэа факты аказаліся праўдай.

Настаўніца, што трапіла ў скандал звольненая. Яна прапрацавала педагогам 35 гадоў, у гэты момант выкладала ў 2-м класе, у 4-м, дзе і адбыўся канфлікт, падмяняла калегу. Са слоў бацькоў, настаўніца мела станоўчую рэпутацыю.

Апошнія навіны