BE RU EN

Сабаленка саступіла ў трохсэтавым трылеры Марціч

  • 13.09.2019, 18:45

Беларуска правяла другі матч за паўдня.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13 ВТА) не змагла прабіцца ў паўфінал турніру ў кітайскім Чжэнчжоў. У чвэрцьфінале яна ў трох сэтах саступіла харватцы Петры Марціч (23) — 5:7, 7:5, 4:6. Матч доўжыўся 2 гадзіны 41 хвіліну, паведамляе pressball.by.

П. Марціч (Харватыя) — А. Сабаленка (Беларусь) — 7:5, 5:7, 6:4

Арына Сабаленка не рэалізавала 8 сэтболаў у матчы з Петрай Марціч, двойчы дазволіўшы спаборніца адыграцца з 0:40

Адзначым, што для Сабаленкі гэта быў другі паядынак за паўдня. Раней яна перамагла латвійскую Алену Астапенку — 6:1, 6:2.

У паўфінале Марціч пазмагаецца з пераможцам супрацьстаяння Крысціна Младзеновіч (Францыя) — Эліна Світоліна (Украіна).

Апошнія навіны