BE RU EN

Былога галоўнага архітэктара Менска адпусцілі з-пад варты пад заклад

  • 13.09.2019, 17:54

Паўла Лучыновіча падазраюць у дачы хабару.

Былога галоўнага архітэктара Менска Паўла Лучыновіча, якога на мінулым тыдні даставілі з СІЗА ў лякарню, адпусцілі з-пад варты пад заклад. Пра гэта tut.by паведаміла інфармаваная крыніца.

2 верасня Паўла Лучыновіча з паралічам ніжняй часткі цела і інфекцыйным дыягназам даставілі з СІЗА на Валадарскага ў 5-ю гарадскую клінічную лякарню, дзе ён цяпер знаходзіцца. Учора ж яму змянілі меру стрымання з утрымання пад вартай на заклад, распавяла крыніца.

Нагадаем, Паўла Лучыновіча затрымалі 16 сакавіка 2019 года паводле падазрэння ў атрыманні хабару чатыры тысячы даляраў ад прадпрымальніка. На аператыўным відэа фігуравалі грошы, якія знаходзяцца ў аўтамабілі. Як распавядала крыніца партала, некалькі экспэртыз паказалі, што Лучынові гэтых купюраў не браў. Другі эпізод, які ставіцца Лучыновічу, - атрыманне ім шампанскага і прысмакаў перад Новым годам ад прадстаўніка камерцыйнай кампаніі.

У сувязі з нядаўняй нарадай Аляксандра Лукашэнкі з сілавікамі на справу звярнулі дадатковую ўвагу, а кіраўніцтва Менгарвыканкама вызначыла пакуль паставіць на паўзу пошук новага галоўнага архітэктара сталіцы.

Апошнія навіны