BE RU EN

Участковы Свіслацкага раёна: Максім Мархалюк павярнуў не ў той бок і пайшоў на балота

  • 13.09.2019, 16:34

Хлопчык бясследна знік 16 верасня 2017 года.

На днях міліцыя агучыла прыярытэтную версію здарэння, што адбылося два гады таму - знікнення 10-гадовага Максіма Мархалюка ў Свіслацкім раёне. Хлопчык бясследна знік 16 верасня 2017 года, а ягоныя пошукі сталі самымі маштабнымі ў гісторыі, але выніку не далі.

Асноўная версія - хлопчык заблудзіўся ў лясным масіве.

Участковы інспектар Андрэй Болбат у інтэрв'ю газеце «Звязда» ўдакладніў версію:

«Максім ішоў па дарозе і пераблытаў кірункі. Дадому яму трэба было згортваць лявей, а ён павярнуў на балота Дзікае. Туды таксама вядуць сцежкі, якімі ходзяць мясцовыя па рогі аленяў. Гэтыя сцежкі і маглі заблытаць хлопчыка. Ён ішоў проста на балота», - сказаў Андрэй Болбат.

Апошнія навіны