BE RU EN

Арабскі сябар Лукашэнкі прыехаў паглядзець на свае паляўнічыя ўгоддзі?

  • 13.09.2019, 16:14

Дыктатар абмовіўся пра кіламетры аддадзенай ААЭ беларускай зямлі.

У Менск прыляцеў наследны прынц Абу-Дабі, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян, піша «Салiдарнасць».

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з ім сказаў, што гэта першы візіт у Беларусь наследнага прынца. Пры гэтым ён адзначыў (цытуецца паводле ягонай прэс-службы):

- Ва ўсякі час на ўсякі тэрмін прыязджайце да нас адпачыць. Тым больш лета, ды і пачатак восені ў вас (у ААЭ) з нашага пункту гледжання - часы жорсткія - пад 40 градусаў, а часам і вышэй ... Ведайце, што гэта не чужая вам зямля. Тым больш, у вас тут свой дом.

Які «дом» меў ён на ўвазе? Магчыма, Лукашэнка меў на ўвазе 32 квадратныя кіламетры паляўнічых угоддзяў у Лагойскім раёне. Пяць гадоў таму лукашэнкаўскімі ўказамі зямля была выдадзеная ААЭ. З часам арэндная плата павінна вырасці да амаль $300 тысяч за год.

А сёлета быў выдзелены пляц для будаўніцтва будынкаў дыппрадстаўніцтва ААЭ каля Палаца Незалежнасці. Умовы ўражальныя: 49 гадоў арэнды са штогадовай платай усяго за адзін даляр.

Нагадаем, што Лукашэнка некалькі разоў адпачываў у ААЭ, дзе сустракаўся з наследным прынцам Абу-Дабі, які з'яўляецца малодшым братам прэзідэнта краіны.

Апошнія навіны