BE RU EN

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі»: У Лукі дакладна няма будучыні

  • 13.09.2019, 15:23

Падрастаючае пакаленне беларусаў выбірае Еўропу.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Войніч на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» распавёў займальны выпадак, які здарыўся з ім падчас збору подпісаў:

«Новы дзень, новыя пікеты, новыя гісторыі. Дачка пару дзён таму адзначыла маю фотку са збору подпісаў у Instagram. Пост пабачыла частка школы, пасля гэтага да мяне на пікет прыйшло агулам за ўвесь час з паўтара дзясятка школьнікаў 11-13 гадоў і сталі настойліва патрабаваць даць ім магчымасць паставіць подпіс.

Патлумачыў, што пакуль ранавата, але з такім настроямі сярод падрастаючага пакалення ў Лукі дакладна няма будучыні.

А на маім сённяшнім вячэрнім пікеце вас чакае невялікі сюрпрыз. Прыходзьце да «Макдональдса» на Нямізе, буду там з 16 да 20», - напісаў Андрэй Войніч.

Апошнія навіны