BE RU EN

Беларусь выправіла ў Расею чатыры тысячы салдатаў

  • 13.09.2019, 12:08

У РФ пачаліся вучэнні «Шчыт Саюза – 2019».

Сёння на палігоне Муліна ў Ніжагародскай вобласці пачалося супольнае вучэнне «Шчыт Саюза – 2019» Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Паведамляецца, што ўся беларуская частка рэгіянальнай групоўкі своечасова прыбыла на месца правядзення вучэнняў у Расеі. «Шчыту саюза – 2019» папярэднічалі вучэнні інжынерных войскаў і іншыя мерапрыемствы.

Першы этап вучэння, які пачаўся сёння, зойме трое сутак – у гэты час воінскія часткі будуць вучыцца барацьбе з выведвальна-дыверсійнымі групамі патэнцыйнага праціўніка і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. Таксама войскі адпрацуюць мерапрыемствы ва ўмовах нанясення спаборнікам ракетна-авіяцыйных удараў.

У вучэнні «Шчыт Саюза – 2019» удзельнічаюць 12 тысячаў вайскоўцаў, да 950 адзінак баявой тэхнікі і блізу 70 самалётаў і шрубалётаў. Блізу 4000 чалавек, больш за 30 танкаў і 80 бронемашынаў, 50 РСЗА і 15 самалётаў і шрубалётаў удзельнічаюць ад Беларусі.

Апошнія навіны