BE RU EN

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Чжэнчжоу

  • 13.09.2019, 10:48

У 1/8 фіналу яна разграміла латвійку Алену Астапенку.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (13 ВТА) у дзвюх партыях перамагла латвійку Алену Астапенку (75) у матчы 1/8 фіналу турніру ў кітайскім Чжэнчжоу – 6:1, 6:2. Сустрэча доўжылася 57 хвілінаў, паведамляе "Прэсбол".

А. Сабаленка (Беларусь) – А. Астапенка (Латвія) – 6:1, 6:2

У наступным коле Сабаленка памераецца сіламі з харваткай Петрай Марціч (23), якая, у сваю чаргу, адолела ў трох сэтах францужанку Фіёну Фэро (61) – 3:6, 6:1, 6:2.

Апошнія навіны