BE RU EN

Новая Вярхоўная Рада Украіны ўпершыню праваліла галасаванне

  • 12.09.2019, 18:47

Новай Радзе ўпершыню не ўдалося сабраць 226 або больш галасоў «за» для прыняцця пастановы.

Пра гэта паведамляе «Украинская правда».

Падчас вячэрняга пасяджэння ў чацвер, 12 верасня дэпутаты 248 галасамі прынялі ў першым чытанні законапраект Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны ў кіраванні бяспекай аўтамабільных дарог.

Пасля гэтага кіраўнік Рады Дзмітрый Разумкоў паставіў на галасаванне прапанову скараціць тэрміны падрыхтоўкі да другога чытання. Аднак гэтым разам у Радзе не знайшлося 226 або больш галасоў для прыняцця пастановы.

«За» прагаласавалі 223 народныя выбраннікі, супраць-14, яшчэ 61-устрымаўся.

Найбольшая парламенцкая фракцыя «Слуга народа», у якую ўваходзіць 251 дэпутат, дала 208 галасоў «за».

Апошнія навіны