BE RU EN

Кошт нафты ўпаў ніжэй за $60

  • 12.09.2019, 18:04

Кошты нафты знізіліся на 3% пасля пасяджэння ўдзельнікаў АПЕК+.

Сусветныя кошты нафты зніжаліся больш чым на 3% пасля міністэрскага пасяджэння маніторынгавага камітэта АПЕК+, сведчаць звесткі таргоў.

Паводле стану на 17.01 паводле Менску кошт лістападаўскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь Brent зніжаўся на 2,37%, да $59,37 за барэль, кошт кастрычніцкіх ф'ючэрсаў нафты гатунку WTI страціў 2,55%, знізіўшыся да $54,33 за барэль. Хвілінамі раней кошт сыравіны абедзвюх марак зніжаўся больш чым на 3%.

У чацвер, 12 верасня ў Абу-Дабі адбылося пасяджэнне міністэрскага маніторынгавага камітэта АПЕК+. Міністр энэргетыкі Савудаўскай Арабіі Абдэль Азіз Бэн Салман Аль Савуд заявіў, што любыя абмеркаванні паглыблення скарачэння здабычы ў рамках угоды АПЕК+ магчымыя толькі ў снежні.

Апошнія навіны