BE RU EN

Расея звярнулася ў Інтэрпол праз знікненне супрацоўніка Крамля Смалянкова

  • 12.09.2019, 17:18

Расейскае МЗС шукае супрацоўніка адміністрацыі Пуціна.

МЗС Расеі звярталася ў Інтэрпол праз паведамленні СМІ пра тое, што зніклы супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта РФ Алег Смалянкоў знаходзіцца ў ЗША. Пра гэта заявіла прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава, паведамляе «Інтэрфакс».

Нагадаем, 9 верасня СМІ паведамілі пра эвакуацыю амерыканскага шпіёна з Расеі ў 2017 годзе праз страх, што яго мог выкрыць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Паведамлялася, што шпіён шмат гадоў працаваў на амерыканскую выведку і меў вялікую каштоўнасць для ЦРУ – ён мог нават фатаграфаваць дакументы на стале прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. СМІ назвалі імя меркаванага выведніка. Ім мог быць супрацоўнік адміністрацыі Пуціна Алег Смалянкоў.

Апошнія навіны