BE RU EN

Нетаньяху: Патрэбная шырокамаштабная ваенная аперацыя ў сектары Газа

  • 12.09.2019, 16:59

Прэм'ер Ізраіля настойвае на неабходнасці скідання рэжыму Хамас у сектары Газа.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху дапусціў магчымасць правядзення поўнамаштабнай ваеннай аперацыі ў сектары Газа з мэтай скідання рэжыму групоўкі Хамас у рэгіёне. Пра гэта паведамляе liga.net cо спасылкай на Ynetnews.

"Падобна на тое, у нас няма іншага варыянту, акрамя як пачаць шырокамаштабную аперацыю ў сектары Газа, – адзначыў Нетаньяху. – Гэта будзе ваенная аперацыя, але я пачну яе толькі тады, калі мы будзем гатовыя, і ні на хвіліну раней. Я не засноўваю сваю палітыку на твітах".

Адзначаецца, што падобную заяву прэм'ер-міністр рабіў падчас выбарчай кампаніі 2009 года, пасля вайны ў Газе 2008 года.

"Нам патрэбныя дзеянні для ліквідацыі пагрозы. Ёсць толькі адзін спосаб зрабіць гэта – скінуць рэжым групоўкі Хамас у Газе", – сказаў ён у сваёй прамове ў горадзе Ашкелон 10 гадоў таму.

Апошнія навіны