BE RU EN

Колькі ўкраінцаў задаволеныя дзеяннямі Зяленскага?

  • 12.09.2019, 14:15

Сацыёлагі апавялі, ці падтрымліваюць грамадзяне Украіны свайго новага прэзідэнта.

Украінскія сацыёлагі апублікавалі вынікі апытання, праведзенага сацыялагічнай групай "Рэйтынг" 6–10 верасня 2019 года, паведамляе unian.net.

"71% апытаных задаволеныя дзейнасцю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, 11% – супрацьлеглага меркавання, 18% – не змаглі сфармаваць сваё стаўленне да яго", – адзначаецца ў прэс-рэлізе паводле вынікаў апытання. Пры гэтым у параўнанні з ліпенем 2019 года ўзровень задаволенасці працай кіраўніка дзяржавы вырас амаль у паўтары разы.

Раней паводле вынікаў апытання паведамлялася, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае самы высокі ўзровень падтрымкі сярод апытаных украінцаў за першыя 100 дзён прэзідэнцтва ў параўнанні з папярэднікамі.

Апошнія навіны