BE RU EN

Салігорскі райвыканкам узначаліў новы кіраўнік

  • 12.09.2019, 13:29

Былы - пад хатнім арыштам.

Кіраўнік аднаго з раёнаў сталіцы стаў старшынём Салігорскага райвыканкама, паведамляе tut.by.

12 верасня Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынём Салігорскага райвыканкама Андрэя Жайловіча.

Былы кіраўнік Салігорскага райвыканкаму, Алег Паскробка быў затрыманы 17 чэрвеня паводле падазрэння ў лабіяванні і незаконнай узнагародзе 2000 еўраў. Ён правёў у ІЧУ на Акрэсціна тры дні, пасля чаго яго адпусцілі пад хатні арышт.

Андрэй Жайловіч, які атрымаў новае прызначэнне, да цяперашняга часу ўзначальваў Маскоўскі раён Менска, а да гэтага працаваў намеснікам старшыні адміністрацыі Партызанскага раёна сталіцы. Ён нарадзіўся ў 1975 годзе, скончыў менскі палітэх.

Апошнія навіны