BE RU EN

Блогер «Сталінгулаг» пра Tesla для Лукашэнкі: Калі вы выхваляецеся - рабіце гэта тонка

  • 12.09.2019, 12:07

Cамы папулярны антыпуцінскі блогер - пра недарэчныя заявы дыктатара.

На сваім YouTube-канале самы папулярны антыпуцінскі блогер з Расеі Аляксандр Гарбуноў, вядомы як «Сталінгулаг», пракаментаваў гісторыю з Лукашэнкам і нібыта падоранай Ілонам Маскам Tesla.

«Калі вы выхваляецеся - трэба рабіць гэта тонка і далікатна. І ўжо дакладна не браць прыклад з Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Нядаўна ён быў у нейкай школе, дзе ў асяроддзі вучняў наважыў няўзнак пахваліцца, што ў яго ёсць аўтамабіль Tesla. І не проста ёсць, а яго яму асабіста падарыў Ілон Маск.

Ілон Маск тут жа напісаў у Twitter, што нічога нікому не дарыў, тым больш - Лукашэнку. Так што сябры мае, калі вы наважылі вые..цца - рабіце гэта тонка».

АСЦЯРОЖНА, НЕЦЭНЗУРНАЯ ЛЕКСІКА

Апошнія навіны