BE RU EN

Мянчанка: Заўсёды падтрымлівала Андрэя Саннікава і тых, хто прадаўжае ягоную справу

  • 11.09.2019, 21:04

Нам патрэбная свабодная Беларусь.

Жыхары Менска падыходзяць на пікеты «Еўрапейскай Беларусі» па збору подпiсаў , каб выказаць сваю падтрымку, задаць пытанні і проста пагутарыць пра праблемы краіны. Некаторыя з іх апавялі прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі», чаму надумалі паставіць свой подпіс за вылучэнне актывістаў кампаніі ў дэпутаты.

– Я мяркую, што Беларусь павінна быць вольнай краінай, а не такой, якой яна з'яўляецца цяпер. Не трэба ніякай дыктатуры, нічога. Нам патрэбная свабодная і вольная Беларусь, – кажа адзін з менчукоў, якія наведалі пікет на Камароўскім рынку.

– Я заўсёды падтрымлівала Андрэя Саннікава і ўсіх, хто прадаўжае ягоную справу. Я заўсёды іх буду падтрымліваць, таму, што мне гэта да сэрца, мне падабаецца тое, пра што яны гавораць, і тое, што яны робяць, таму я тут, – сказала яшчэ адна жыхарка сталіцы.

Пікеты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» па збору подпiсаў штодня праходзяць у Менску, Берасці, Оршы, Светлагорску, Бабруйску і Маладзечне. Кожную раніцу на старонках у сацсетках актывісты паведамляюць пра месца і час іх правядзення.

Апошнія навіны