BE RU EN

Трудо распусціў парламент Канады

  • 11.09.2019, 19:34

Прэм'ер-міністр Канады абвесціў старт выбарчай кампаніі.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо распусціў парламент і абвесціў старт выбарчай кампаніі.

Пра гэта паведамляе nv.ua са спасылкай на Global News.

Галасаванне на 43-х усеагульных выбарах у Канадзе адбудзецца 21 кастрычніка.

«Некалькі хвілінаў таму я сустрэўся з яе найвышэйшасцю генерал-губернатаркай, якая задаволіла маю просьбу пра роспуск парламента. Канадцы пойдуць на выбары 21 кастрычніка», – сказаў Трудо.

У лідара Ліберальнай партыі ёсць пяць з паловай тыдняў, каб пераканаць канадцаў даць ягонаму ўраду другі шанец.

Апошнія навіны