BE RU EN

Ліга чэмпіёнаў: Футбалісткі «Менска» перамаглі «Цюрых» у першым матчы 1/16 фіналу

  • 11.09.2019, 19:32

Беларускі перамаглі швейцарак з лікам 1:0.

Жаночая каманда "Менска" атрымала перамогу над "Цюрыхам" у першым матчы 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў – 1:0, паведамляе pressball.by.

Вікторыю мянчанкам прынёс дакладны ўдар Эмуэдже Агбіягбевы. Сустрэча ў адказ пройдзе 26 верасня ў Швейцарыі.

Менск – Цюрых – 1:0

Гол: 1:0 – Агбіягбева (21).

На 63-й хвіліне Хіміч (Менск) не рэалізавала пенальці.

Апошнія навіны