BE RU EN

У Эстоніі грамадзяніна РФ асудзілі за шпіянаж

  • 11.09.2019, 18:20

Расейца затрымалі ў траўні.

Суд у Таліне 29 жніўня асудзіў неназванага расейца з ініцыяламі А. А. да пяці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў шпіянажы. Пра гэта паведаміла газета Postimees.

Расейца ў траўні затрымала паліцыя бяспекі (KaPo), якая займаецца контрвыведкай, паводле артыкула аб «здзяйсненні негвалтоўных дзеянняў супраць Эстоніі». Суд таксама канфіскаваў у яго 1300 еўраў, нібыта атрыманых злачынных шляхам.

Прыводзіць падрабязнасці абвінавачванні паліцыя бяспекі адмовілася, паколькі расследаванне ўсіх абставінаў справы яшчэ не было закончанае. У расейскай амбасадзе таксама не ведалі пра справу і пасля публікацыі Postimees запатрабавалі ад эстонскіх уладаў апавесці пра сутнасць абвінавачванняў.

За апошнія некалькі гадоў паводле абвінавачвання ў працы на ФСБ і ГРУ (Галоўная ўправа Генштаба ВС) у Эстоніі былі затрыманыя не менш за 15 чалавек, адзначае газета. У лютым расейцаў Дзяніса Метсавасаі ягонага бацьку Пятра Воліна прысудзілі да 15,5 і 6 гадоў пазбаўлення волі паводле справы аб перадачы дзяржтаямніцы афіцэрам узброеных сілаў.

Апошнія навіны