BE RU EN

Рэгіён на поўдні Італіі заплаціць 25 тысяч еўраў ахвочым туды пераехаць

  • 11.09.2019, 16:18

Удзельнікам праграмы трэба пераехаць у адну з мясцовых вёсак.

Ахвочым перабрацца ў Малізе, на паўднёвы ўсход Італіі, прапанавалі шчодрую дапамогу - 700 еўра штомесяц на працягу трох гадоў. Пра гэта піша часопіс «Нож» са спасылкай на The Guardian.

Удзельнікам праграмы трэба пераехаць у адну з мясцовых вёсак з насельніцтвам менш за дзве тысячы чалавек і адкрыць там сваю справу. Гэта можа быць пякарня, канцылярская крама, рэстарацыя, што заўгодна.

Гарады і мястэчкі, дзе жывуць менш за дзве тысячы чалавек, таксама будуць атрымліваць па 10 тысяч еўраў штомесяц. На гэтыя грошы мясцовыя ўлады павінны развіваць інфраструктуру і праводзіць культурныя мерапрыемствы.

Згодна Нацыянальнаму інстытуту статыстыкі Італіі, рэгіён Малізе, дзе жывуць 305 тысяч чалавек, імкліва страчвае насельніцтва. Летась рэгіён страціў больш за 2800 жыхароў: старыя паміраюць, а маладыя італьянцы з'язджаюць у буйныя гарады. За гэты час у дзевяці мястэчках Малізе не нарадзілася ні аднаго немаўля.

Апошнія навіны