BE RU EN

«Юнацтва» назвала трэнера, які заменіць Захарава

  • 11.09.2019, 13:09

Ён правёў 152 матчы за зборную Беларусі.

Новым галоўным трэнерам менскага «Юнацтва» стаў 48-гадовы спецыяліст Аляксандр Макрыцкі, паведамляе tut.by.

У бытнасць гульцом выступаў за клубы: беларускія «Дынама-Менск», «Прагрэс», «Хімік», «Цівалі», «Гомель», «Шахцёр», «Металург», «Керамін», «Нёман», нямецкія «Фрайбург» і «Обергаўзен», расейскія «Ладу», «Нафтавік», «Авангард», «Северсталь», «Дынама-Энэргію», «Крылы Саветаў», «Хімік».

Правёў 152 матчы за зборную Беларусі.

У якасці асістэнта галоўнага трэнера працаваў у клубах: менскіх «Дынама» і «Юнацтва», ніжагародскім «Тарпеда» і новасібірскім «Сібіры».

Нагадаем, учора клуб пакінуў Міхаіл Захараў, які засяродзіцца на працы з нацыянальнай камандай.

Апошнія навіны