BE RU EN

Дзякуй, Ілон, за тое, што не выдаў

  • 11.09.2019, 10:19

Нават петыцыі сталі складаць, каб Маск ці то ў Шклоў, ці то ў Дразды прыехаў.

Найлепшае, што ў нас ёсць, - гэта нашы сябры. Найлепшае, на што мы можам разлічваць, - гэта падарункі нашых сяброў. Найлепшае, што мы можам зрабіць з падарункамі нашых найлепшых сяброў, - гэта прадэманстраваць іх камусьці, піша «БелГазета».

«У мяне ёсць электрычная машына Tesla, я часам яе тэстую. Маск падараваў. Убачыў мяне на матацыкле, «Слухай, ён у вас на двухколавым матацыкле ездзіць». Ёсць самы любімы матацыкл мой - наш, менскі робіць завод - добрая штука. Вядома, ён не ляціць 180, як Tesla, але вельмі прыемна», - распавёў Лукашэнка.

2 верасня школьнікам менскай СШ №93. Сапраўды, пару гадоў таму Аляксандр Рыгоравіч дэманстраваў публіцы гэты электрамабіль і вельмі яго нахвальваў.

Натуральна, у беларускім грамадстве мімавольнае прызнанне Лукашэнкі ў дружбе з геніем маркетынгу і венчурнага фінансавання Ілонам Маскам выклікала хвалю эмоцый. Нават петыцыі сталі складаць, каб Маск ці то ў Шклоў, ці то ў Дразды прыехаў, даў справаздачу, морквы экалагічна чыстай паеў і да т.п.

У Twitter небараку Ілона даслоўна завалілі пытаннямі, ці знаёмы ён з Аляксандрам Рыгоравічам і што яшчэ акрамя Tesla гатовы падарыць Лукашэнку. Маск доўга маўчаў, але нарэшце адказаў «Uh no». Некаторыя расейскія СМІ ўжо перавялі гэты адказ як «Эх, не».

Але мы ж з вамі ведаем: дружба бывае і таямніцай, асабліва паміж людзьмі вядомымі, з пэўнай рэпутацыяй. Дзякуй, Ілон, за тое, што не выдаў.

Апошнія навіны