BE RU EN

Зяленскі правёў сустрэчу з Каламойскім

  • 10.09.2019, 21:34

Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні вядзення бізнэсу ва Украіне і энэргетычную сферу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з украінскім алігархам Ігарам Каламойскім.

Пра гэта паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны.

Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні вядзення бізнэсу ва Украіне і энэргетычную сферу.

У Сядзібе прэзідэнта Украіны нагадалі, што раней Уладзімір Зяленскі заклікаў прадпрымальнікаў інвеставаць у абнаўленне інфраструктуры Данбаса. Акрамя таго, ён звярнуўся да прадстаўнікоў буйнога бізнэсу з просьбай дапамагаць дзяржаве ў развязанні сацыяльных праблем.

Апошнія навіны