BE RU EN

Навукоўцы выявілі яшчэ адзін мацярык на Зямлі

  • 10.09.2019, 19:11

Мапы свету могуць змяніцца.

На сучасных мапах свету можа з'явіцца яшчэ адзін кантынент, які на гэты момант хавае Сусветны акіян. Пра гэта заявілі навукоўцы з Новай Зеландыі ў сваім даследаванні, піша РБК са спасылкай на выданне Vesti.

Яны адзначаюць, што выспы Новая Зеландыя і Новая Календонія на гэты момант з'яўляюцца самымі высокімі месцамі мацерыка і параўналі іх з айсбергам, у якога значная частка схаваная пад вадой. Астатнія 94% кантынента на гэты момант знаходзяцца пад вадой.

Адмыслоўцы з Універсітэта Велінгтона, Новая Зеландыя, мяркуюць, што частка сушы адкалолася ад старажытнага мацерыка Гандаваны. Гэта магло адбыцца блізу 80 мільёнаў гадоў таму. І кантынент, які застаўся пад вадой - павінен называцца Зеландыяй.

«Калі б мы маглі выцягнуць корак і спусціць ваду ў акіяне, стала б відавочна, што там цягнуцца горныя ланцугі, і перад намі паўстаў бы цэлы мацярык», - патлумачыў адзін з аўтараў даследавання, геолаг Нік Морт Мер.

Навукоўцы прадставілі сваё даследаванне для абмеркавання ў навуковай супольнасці і калі гэтая гіпотэза атрымае адабрэнне, то новы кантынент, Зеландыя, можа з'явіцца на ўсіх геаграфічных мапах свету.

Апошнія навіны