BE RU EN

Літоўскі візавы цэнтр у ГЦ «Галілея», дзе абрынулася столь, зноў працуе

  • 10.09.2019, 14:19

Цэнтр знаходзіцца на шостым паверсе гандлёвага цэнтра.

З 9 верасня Літоўскі візавы цэнтр зноў прымае дакументы на шостым паверсе візавага цэнтра ў гандлёвым цэнтры «Галілея» і працуе ў штатным рэжыме, піша tut.by.

Нагадаем, 24 ліпеня ў візавым цэнтры Літвы ў сталічным гандлёвым цэнтры «Галілея» на шостым паверсе абрынулася навясная столь. Пацярпелых не было, хоць у памяшканні знаходзілася нямала людзей.

Увесь гэты час у візавым цэнтры быў рамонт. Следчы камітэт з гэтай прычыны праводзіў праверку. Паводле папярэдняй прычыны, якую агучвалі следчыя, інцыдэнт адбыўся праз парушэнне вытворчасці будаўніча-мантажных работ.

Пакуль у візавым цэнтры Літвы рабілі рамонт, дакументы на візу прымалі паверхам ніжэй у візавым цэнтры Польшчы.

Апошнія навіны