BE RU EN

Менчукі супраць «табакерак»: Жыхары сталіцы патрабуюць ад чыноўнікаў адказаў

  • 10.09.2019, 10:36

Актывісты чакаюць канкрэтныя адказы на пастаўленыя пытанні.

З'яўленне «табакерак» на вуліцах горада выклікала шмат пытанняў, адказы на якія не атрымалася знайсці нават пасля афіцыйнага звароту ў дзяржорганы. Нагадаем, што лёсам шапікаў актыўныя менчукі сталі цікавіцца яшчэ ў сярэдзіне лета, адразу пасля таго, як першы з'явіўся ў Сухараве, піша onliner.by.

Але з афіцыйным словам ніхто так і не выступіў, а таму грамадзянам давялося пісаць петыцыю. У канцы жніўня мы ўсе атрымалі тлумачэнні ад Менгарвыканкама, у якіх гаварылася, што супраць «Табакерак» дарэмна настроіліся, бо яны «абмяжуюць продаж тытунёвых вырабаў і іх даступнасць для няпоўнагадовых». Але гэтая мудрагелістасць, здаецца, толькі ўмацавала падазрэнні і прымусіла актывістаў напісаць яшчэ адну петыцыю, якая праз суткі з невялікім скіруецца ў Менгарвыканкам.

Напаліць Менск. Што гараджане думаюць пра ўкараненне «табакерак»

Аўтар новай петыцыі ўпэўнены, што раней атрыманы ад чыноўнікаў адказ ні пра што, а таму патрабуе нарэшце ўжо даць канкрэтныя адказы на важныя пытанні. Прыводзім тэкст петыцыі.

«30 жніўня 2019 года мною сярод іншых заяўнікаў атрыманы адказ на калектыўны электронны зварот. Указаны адказ я мяркую не адпаведным патрабаванням заканадаўства ў частцы поўнага, усебаковага і аб'ектыўнага разгляду зваротаў і напрамкаў матываваных і абгрунтаваных адказаў грамадзянаў з наступных прычынаў:

1. У адказе ніяк не растлумачаны і не абгрунтаваны прынцып (механізм), згодна з якім усталяванне прыватных тытунёвых шапікаў у Менску нібыта павінна спрыяць зніжэнню спажывання тытунёвых вырабаў насельніцтвам.

2. У прыведзенай даведачнай інфармацыі, што "Стварэнне сеткі рэалізацыі тытунёвых вырабаў распаўсюджанае ў шэрагу краінаў, даследаванне досведу якіх паказала, што адасобленыя гандлёвыя аб'екты спрыяюць зніжэнню спажывання тытунёвых вырабаў насельніцтвам", не раскрытае наступнае:

– пра які менавіта тып сетак рэалізацыі тытунёвых вырабаў ідзе гаворка (у тым ці іншым выглядзе сеткі рэалізацыі тытунёвых вырабаў існуюць практычна ва ўсіх краінах свету)?

– ці адбываўся ў краінах, на якія спасылаецца тэкст, пераход на гандаль тытунёвымі вырабамі выключна праз адасобленыя гандлёвыя аб'екты або ён паралельна ажыццяўлялася і праз звычайную раздробную сетку, як гэта адбываецца ў цяперашні момант у Рэспубліцы Беларусь?

– на досвед якіх менавіта краінаў спасылаюцца аўтары даведачнай інфармацыі і як гэтую інфармацыю можна праверыць (пацвердзіць)?»

Такія простыя і такія складаныя пытанні адначасова.

Апошнія навіны