BE RU EN

У Менску загарэўся будынак царквы

  • 9.08.2019, 21:03

Узгаранне адбылося праз рамонтныя працы на даху.

НЗ здарылася ў пятніцу, 9 жніўня, у сталіцы, інфармуе прэс-служба Менскага гарадскога ўпраўлення МНС на афіцыйнай старонцы ў Твітэры.

Паведамленне пра пажар і задымленне паступіла ў другой палове дня з царквы «Віфлеем» евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

- Загарэўся дах будынка ў Менску на вуліцы Гарэцкага, дом 93, - удакладнілі ў прэс-службе.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца НЗ, аператыўна прыступілі да лакалізацыі і ліквідацыі ўзгарання.

- Паводле папярэдняй інфармацыі на даху царквы тлее ўцяпляльнік, які загарэўся ад іскры падчас рамонтных работ, - растлумачылі ў МНС.

На момант напісання артыкула падраздзяленні працягвалі працу на месцы здарэння.

Апошнія навіны