BE RU EN

Беларускі асілак змог працягнуць 15 грузавікоў масай 157,5 тоны

  • 9.08.2019, 18:23

Беларус усталяваў сусветны рэкорд.

Сёння, 9 жніўня, на пляцоўцы каля цэнтральнай прахадной МАЗа былі выстаўленыя 14 цягачоў МАЗ. Роўна а 14.00 на пляцоўку выкаціўся 15-ы цягач, якім кіраваў беларускі спартовец Дзмітрый Белайц, старшыня Беларускай федэрацыі сілавога шматбор'я.

Сэнс рэкорду, які спрабаваў усталяваць Дзмітрый, у тым, каб на 5-7 метраў працягнуць калону з 15 грузавікоў агульнай масай 145 тон, паведамляе nn.by.

І трэба адзначыць, што рэкорд Дзмітрыю з другой спробы ўсё ж удалося паставіць.

Калі волату уручалі сертыфікат аб тым, што рэкорд адбыўся, ён выгукнуў па-беларуску: «Жыве Рэспубліка Беларусь!»

Свята, прысвечанае 75-годдзю МАЗа, працягнецца да вечара. Ля Палаца культуры МАЗ арганізавана выстава аўтатэхнікі, смажаць шашлыкі, ідзе канцэрт творчых калектываў. Увечары арганізатары абяцаюць салют.

Апошнія навіны