BE RU EN

Ліянэль Мэсі прызнаны аўтарам найлепшага гола сезону 2018/19

  • 9.08.2019, 17:11

За знакамітага футбаліста прагаласавала большасць заўзятараў.

Аргенцінскі форвард «Барселоны» Ліянэль Мэсі прызнаны аўтарам найлепшага гола сезону 2018/19. За ягоны мяч са штрафнога ўдару ў браму «Ліверпуля» ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў прагаласавала большасць заўзятараў, піша pressball.by.

Таксама на званне аўтара найлепшага гола прэтэндавалі: Ісмаіла Сар («Рэн»), Давід Фаўпала («Апалон»), Пэдра Радрыгес («Чэлсі»), Энца Міё (нацыянальная

каманда Францыі U-17), Кацярына Світкава («Славія»), Крышціяну Раналду («Ювентус»), Нані («Спортынг» Лісабон), Іван Ракіціч («Барселона») і Данілу (нацыянальная каманда Партугаліі).

Апошнія навіны