BE RU EN

Хлопец з Маладзечна стаў чэмпіёнам свету ў MMA

  • 9.08.2019, 14:05

Глебу Карыцьку няма і 18-ці.

Хлопец з Маладзечна Глеб Карыцька стаў чэмпіёнам свету ў MMA (WMMAA&IMMAF) да 18 гадоў у паўцяжкай вазе (да 93 кг) у катэгорыі юнакоў 16-17 гадоў, піша tut.by.

Спаборніцтвы праходзілі 3-4 жніўня ў рымскай арэне PalaPellicone. Другі і трэці радок у гэтай катэгорыі занялі расейскі і казахстанскі спартоўцы. Глеб стаў адзіным спартоўцам з Беларусі, які падняўся на подыум гэтых штогадовых спаборніцтвах.

«Я гісторыю Глеба ведаю не паводле чутак і ведаю, як старанна працаваў гэты хлопец (у тым ліку ахвяруючы летнімі канікуламі і ўсімі астатнімі спакусамі, якіх так шмат у ягоным узросце), дзеля таго, каб proudly represent («з гонарам прадставіць». - Заўвага. )Беларусь на першынстве свету!

Гісторыя сапраўды цікавая, бо дзяржава не выдаткавала ні капейкі на яго развіццё: усё дзякуючы бацькам і трэнерам, якія выгадавалі ўжо не першага чэмпіёна. Расце яшчэ адзін underdog», - напісаў у сваім Facebook Міхаіл Румянцаў.

Апошнія навіны