BE RU EN

Расейскі самалёт Су-30 пацярпеў катастрофу ў Індыі

  • 9.08.2019, 11:22

Cамалёт упаў падчас выканання трэнінгавага палёту.

Расейскі самалёт Су-30МКІ вайскова-паветраных сіл Індыі, пацярпеў катастрофу ў штаце Асам (на ўсходзе краіны). Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале «Крылы вайны».

Вядома, што самалёт упаў падчас выканання трэнінгавага палёту, канкрэтная прычына катастрофы пакуль не высветленая. Абодва пілоты двухмеснага знішчальніка здолелі катапультавацца.

ФОТА: ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «КРЫЛЫ ВАЙНЫ»

Высокая аварыйнасць самалётаў савецкай распрацоўкі не першым разам становіцца праблемай. Так, некалькі дзён назад стала вядома, што Польшча збіраецца цалкам спыніць эксплуатацыю знішчальнікаў чацвёртага пакалення МіГ-29 з прычыны вялікай небяспекі аварый і катастроф.

Апошнія навіны