BE RU EN

Смаленскія мытнікі зладзілі пагоню за трыма фурамі з Беларусі

  • 8.08.2019, 19:26

Вялікагрузы ехалі з Беларусі па аб'язных дарогах уночы ў суправаджэнні легкавых аўтамабіляў.

У пачатку жніўня смаленскія мытнікі затрымалі тры фуры з санкцыйнымі прадуктамі пасля працяглай пагоні, інфармуе прэс-служба Федэральнай мытнай службы.

Машыны ехалі з Беларусі аб'язнымі дарогамі ўночы ў суправаджэнні легкавых аўтамабіляў. Мытнікі запатрабавалі спыніцца, але кіроўцы кінуліся наўцёкі. Яны паспрабавалі адарвацца ад пагоні на вясковай дарозе з дапамогай машыны прыкрыцця. Пры гэтым ўцекачы небяспечна манеўравалі перад машынамі са спецсігналамі і стваралі аварыйныя сітуацыі. Спыніць фуры ўдалося ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці.

У двух аўтамабілях мытнікі выявілі 40 тон польскіх і малдаўскіх яблыкаў. Кіроўцы не мелі таварных і фітасанітарных дакументаў на прадукцыю.

У трэцім грузавіку было 9 тон салаты і шпінату. Паводле дакументаў, зяленіва везлі з Літвы ў Менск.

Апошнія навіны