BE RU EN

Ва Ушацкім раёне знайшлі месца рэзідэнцыі полацкіх князёў 12-га стагоддзя

  • 8.08.2019, 15:46

У ёй мог бываць знакаміты Усяслаў Чарадзей.

Ва Ушацкім раёне на беразе возера Чарствяты знайшлі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя, паведамляе «Еўрарадыё».

Археолагі не выключаюць, што ў ёй мог бываць знакаміты Усяслаў Чарадзей (1029 - 1101). Там адкапалі печ, кніжную зашпільку XII стагоддзя, кераміку і наканечнік стралы.

Гэтыя і іншыя знаходкі сведчаць, што там адпачывала статусная асоба, мяркуе археолаг Марат Клімаў. З ягоных слоў, фрагменты такіх рэзідэнцый за межамі гарадоў ідэнтыфікаваныя ўпершыню ў гісторыі беларускай археалогіі.

Апошнія навіны