BE RU EN

Відэафакт: Навукоўцы стварылі рабатызаваны хвост для людзей

  • 8.08.2019, 14:24

Хвост можа дапамагчы людзям, якім складана стаяць на нагах і трымаць раўнавагу.

Навукоўцы з японскага Універсітэта Кэё стварылі рабатызаваны хвост, які мог бы выступіць балансірам для людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата. Пра гэта паведамляе Naked Science ў чацвер, 8 жніўня.

Даследнікі сцвярджаюць, што сіла, якую стварае ваганне хваста, можа змяніць становішча цэнтра цяжару чалавека і выступіць альтэрнатывай звыкламу кію. Вынаходніцтва, якое капіюе хвост марскога канька, атрымала назву Arque. Яно выкарыстоўвае шэраг штучных хрыбтоў і пнеўматычныя мышцы, каб рухацца, і адказвае на змяненне становішча цела носьбіта.

Суставы хваста складаюцца з чатырох ахоўных пласцін. Пласціны злучаныя паміж сабой з дапамогай эластычных шнуроў, а пазванкі прымацаваныя да іх пры дапамозе спружыннага механізму, які імітуе супраціў і кампенсуе тангецыяльныя сілы, якія з'яўляюцца, калі прылада пачынае рухацца.

Са слоў навукоўцаў, вынаходніцтва таксама можна выкарыстоўваць пры падключэнні да віртуальнай рэальнасці.

Апошнія навіны