BE RU EN

Амаль 500 аўтобусаў працуюць у Польшчы на звадкаваным прыродным газе

  • 8.08.2019, 13:07

Аўтобусы, якія працуюць на звадкаваным прыродным газе, таннейшыя за дызельныя.

Кампанія PGNiG Obrót Detaliczny паставіць звадкаваны прыродны газ 54 гарадскім аўтобусам у Варшаве, якія належаць фірме Arriva Bus Transport Polska, паведамляе «Польскае радыё».

Прадстаўнікі абедзвюх кампаній падпісалі васьмігадовы кантракт на пастаўку 22 мільёнаў кубаметраў звадкаванага прыроднага газу.

Цяпер у сталіцы Польшчы налічваецца 180 аўтобусаў на ЗПГ. У той жа час фірма MZA Warszawa плануе пашырыць свой парк.

Кіраўнік PGNiG Obrót Detaliczny Хенрык Муха сказаў, што рынак транспартных сродкаў, якія працуюць на звадкаваным прыродным газе, у Польшчы з кожным годам расце. Ён таксама адзначыў больш нізкі кошт набыцця такіх аўтобусаў у параўнанні з дызельнымі.

Паводле ацэнак PGNiG Obrót Detaliczny, блізу 500 аўтобусаў на звадкаваным прыродным газе ездзяць па Польшчы, і да канца наступнага года іх колькасць павялічыцца да больш чым 600.

Апошнія навіны