BE RU EN

Марадона атрымаў у падарунак ад «Дынама-Брэст» Harley Davidson

  • 8.08.2019, 9:42

Аргентынскі футбаліст заявіў, што ўсё ж такі наведае Беларусь.

Адвакат аргентынскага футбаліста і ганаровага прэзідэнта берасцейскага «Дынама» Дыега Марадоны Маціяс Морлі распавёў пра падарунак ад беларускага клуба, піша «Прессбол».

На гэтым тыдні размаўляў з прадстаўнікамі берасцейскага «Дынама». Яны ўважліва сочаць за жыццём Дыега - настолькі, што падарылі яму матацыкл Harley Davidson з нагоды аперацыі. Дыега быў здзіўлены і хоча аддзячыць за падарунак.

Таму мы адправімся ў Беларусь. Гэта месца, дзе ён адчуваў вялікую любоў за той кароткі час, які там правёў. Ён не забывае, што менавіта там яму прапанавалі працу пасля яго ад'езду з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў», - прыводзіць словы Морлі Marca.

Апошнія навіны