BE RU EN

Работнікі абураныя ўмовамі на «Беларуськаліі»

  • 7.08.2019, 16:48

Адміністрацыя прадпрыемства думае толькі пра сябе.

Работнікі аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі абураныя туалетамі, у якія яны вымушаныя хадзіць. Пра гэта паведамляе «Белсат» са спасылкай на тэлеграм-канал NEXTA.

У тэлеграм-канале таксама апублікаваныя фота брудных і счарнелых прыбіральняў.

«Гэтыя фота зробленыя на розных вытворчых пляцоўках прадпрыемства. Але сітуацыя ўсюды абсалютна аднолькавая. Акрамя, вядома, адміністрацыйнага будынка ў Салігорску, дзе сядзіць начальства і куды могуць зазірнуць замежныя госці. Там усё вылізанае», - заяўляюць работнікі.

У прэс-службе «Беларуськалію» адмовіліся даваць якія-небудзь каментары праз тэлефон.

ААТ «Беларуськалій» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Прадукцыя прадпрыемства, 100% акцый якога належаць дзяржаве, экспартуецца больш чым у 120 краін свету.

«Беларуськалій» таксама належыць да ліку найбуйнейшых падаткааплатнікаў у Беларусі.

Апошнія навіны