BE RU EN

Алімпійская чэмпіёнка Беларусі Надзея Скардзіна чакае дзіця

  • 7.08.2019, 13:02

У 2018 годзе біятланістка закончыла кар'еру.

Вядома, што на наступны дзень пасля атрымання залатога алімпійскага медаля ў 2018 годзе Надзея Скардзіна сустрэла ў Пхенчхане 31-гадовага швайцарскага біятланіста Марціна Ягера - з тых часоў яны разам, піша tut.by.

Нагадаем, Скардзіна ў чэрвені 2018 года абвясціла пра завяршэнне прафесійнай кар'еры ў біятлоне. Апошні раз яна выступіла ў «выставачнай» «Гонцы легенд» у Раўбічах у лютым гэтага года, калі з вялікага спорту праводзілі яе і Дар'ю Домрачаву.

Акрамя алімпійскага золата 2018 у эстафеце, Надзея здабыла кубак свету ў індывідуальных гонках, 6 разоў падымалася на п'едэстал у індывідуальных кубкавых гонках і 7 разоў - у кубкавых эстафетах. Акрамя таго, яна была бронзавай прызёркай Гульняў у Сочы.

Апошнія навіны