BE RU EN

У аэрапорце Шапэна затрыманая буйная партыя гераіну

  • 5.08.2019, 19:11

Больш за 5 кг гэтага рэчыва на суму блізу 240 тысяч еўраў спрабавалі правезці ў Польшчу дзве грамадзянкі Гішпаніі.

У аэрапорце Шапэна затрыманая буйная партыя гераіну. Больш за 5 кг гэтага рэчыва на суму звыш мільёна злотых (блізу 240 тысяч еўраў) спрабавалі правезці ў Польшчу дзве грамадзянкі Гішпаніі, паведамляе «Радио Польша».

Жанчыны прыляцелі ў Польшчу з Мадагаскара. Наркотыкі былі знойдзеныя пры дэталёвай праверцы багажу падарожніц. Пасля допыту ў пракуратуры ў дачыненні да затрыманых суд ужыў меру стрымання ў выглядзе знаходжання ў СІЗА.

Гэта яшчэ адна спроба кантрабанды такой вялікай колькасці наркотыкаў за апошні час. У канцы чэрвеня супрацоўнікі памежнага кантролю затрымалі грамадзяніна Грэцыі, які перавозіў амаль 6 кг гераіну ў сваім багажы.

Апошнія навіны