BE RU EN

У Расеі да тушэння лясных пажараў падключыліся шаманы з бубнамі

  • 5.08.2019, 10:52

«Прафсаюз» шаманаў памаліўся за дажджы для тушэння пажараў.

Telegram-канал Mash апублікаваў відэа збораў, на якіх шаманы з Бураціі, Забайкалля і Іркуцкай вобласці прасілі духаў паслаць дождж, піша unian.net.

«Гэтыя ва ўсіх сэнсах чароўныя мужчыны і жанчыны праводзяць абрад на выспе Альхон, каб паклікаць дажджы на падпаленую Сібір. Што? Так. У сібірскіх шаманаў ёсць нешта накшталт прафсаюза: арганізацыя «Тэнгэры». Яна і звезла іх з Бураціі, Забайкалля і Іркуцкай вобласці, каб памаліцца за дажджы, а таксама за гармонію, добрае стаўленне да ўсяго жывога і мір ва ўсім свеце», - адзначаецца ў паведамленні.

Як паведамлялася, Падліковая палата РФ падлічыла суму шкоды, якую прычынілі ў гэтым годзе лясныя пажары. Паводле паведамлення прэс-службы ўстановы, за першыя шэсць месяцаў 2019 года ў Расеі ўзнікла 7,6 тысячы лясных пажараў, кошт шкоды ад якіх склаў 2,4 мільярда рублёў. Пры гэтым на ахову лясоў было выдзелена блізу 6,6 мільярда рублёў.

Апошнія навіны