Названыя аўтамабілі, якія з часам не іржавеюць
- 4.08.2019, 21:47
Супрацоўнікі Шведскага інстытута карозіі правялі маштабнае даследаванне.
У рамках даследавання яны вызначылі аўтамабілі, у найбольшай ступені ўстойлівыя да карозіі, паведамляе avtovod.com.
Спецыялісты прааналізавалі вырабленыя ў 2003-2005 гадах аўтамабілі, якія выкарыстоўваліся на дарогах, што рэгулярна апрацоўваюцца антыгалалёднымі рэчывамі - апошнія, як лічыцца, у значнай ступені паскараюць карозію кузава.
Самымі надзейнымі ў плане каразійнай стойкасці машынамі, вырабленымі ў 2003-2005 гадах, аказаліся мадэлі Audi A4, Mercedes C-class, Volkswagen Golf, Opel Astra, Renault Megane і Volvo 70-Series. Акрамя таго, нядрэнна зарэкамендавалі сябе Nissan Micra, Mitsubishi Carisma, Saab 9-5 і Skoda Octavia.
Няважная ўстойлівасць да карозіі была выяўленая ў мадэляў Mazda 6, Ford Focus, Ford Mondeo і Mercedes E-class.
Сярод аўтамабіляў 2004-2005 гадоў выпуску варта звярнуць увагу на Nissan Micra, Renault Megane, Volvo 40-series, Ford Mondeo, Opel Astra і Citroen C5 - яны, як паказала даследаванне, лепш за ўсё падыходзяць для выкарыстання на дарогах, што апрацоўваюцца антыгалалёднымі сродкамі.
Не прайшлі праверку Ford Focus, Kia Picanto, Toyota Corolla, Meredes A-class і Volkswagen Passat.
Спецыялісты асабліва падкрэслілі, што аўтамабіляў, якія зусім не гніюць, не існуе - нават мадэлі, якія лічацца ўстойлівымі да карозіі, могуць падвесці, калі гаворка ідзе пра іх перавыпуск.