BE RU EN

У Японіі адбыўся землятрус магнітудай 6,3

  • 4.08.2019, 18:01

Землятрус адбыўся недалёка ад японскай прэфэктуры Фукусімы.

Недалёка ад японскай прэфэктуры Фукусімы адбыўся землятрус магнітудай 6,3. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на геалагічнай службы ЗША (USGS).

Паводле звестак сэйсмолагаў, падземныя штуршкі пачаліся а 10:23 UTC (13:23 паводле Менску) за 54 км ад паселішча Наміэ прэфэктуры Фукусімы. Асяродак трусу залягаў на глыбіні 38,6 км.

Аб пацярпелых і разбурэннях не паведамляецца. Пагроза цунамі ня абвяшчалася.

У сакавіку 2011 года ў прэфэктуры Фукусіме адбылася аварыя на АЭС праз цунамі, якое было выклікана землятрусам магнітудай 9,0. Ахвярамі стыхіі сталі не менш за 18 тысяч чалавек, а аварыю прызналі найбольшай такой катастрофай з часоў Чарнобыля.

Апошнія навіны