BE RU EN

Відэафакт: У Гародні проста на дарозе пабіліся таксіст і пасажыр

  • 4.08.2019, 16:54

Інцыдэнт адбыўся 3 жніўня.

У Гародні проста на дарозе пабіліся таксіст і ягоны пасажыр. Здарэнне зафіксаваў відэарэгістратар відавочцы, паведамляе AutoGrodno.

Канфлікт адбыўся 3 жніўня прыблізна а 9.00 на вуліцы Карла Маркса ў Гародні. Як распавёў сведка здарэння Кірыл, сітуацыя была абсалютна нечаканай. Да бойкі VW Polo таксоўка рухалася як ні ў чым не бывала.

- Таксоўка пачала рух на зялёны, а затым аўтамабіль рэзка спыніўся, адначасова адчынілі дзверы кіроўцы і заднія пасажырскія, потым мужчыны счапіліся ў бойцы на праезнай частцы, - распавёў хлопец. - Ад'язджаючы, я паглядзеў на ўдзельнікаў бойкі ў люстэрка задняга выгляду. Яны «астылі» і перасталі біцца. Думаю, перамагла дружба. Дарэчы, у салоне знаходзілася дзяўчына, яна была вельмі абураная.

Апошнія навіны