BE RU EN

У гандлёвым цэнтры «Дана Молл» уначы тушылі пажар

  • 4.08.2019, 12:29

Повар кавярні забыўся выключыць фрыцюрніцу.

У ноч на нядзелю, а 2:15, загарэлася ўключаная ў электрасетку фрыцюрніца ў кавярні «Мама дома» на трэцім паверсе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Dana Mall, паведамляе БелТА.

Як распавёў кіраўнік ЗТАА «Зомекс Інвестмент» Уладзімір Рафальскі, спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, таму дзяжурны персанал гандлёвага цэнтра выявіў узгаранне хутка і адразу ж абвясціў аператыўныя падраздзяленні МНС.

«Сістэма пажаратушэння, якая спрацавала аўтаматычна, лакалізавала загаранне, персаналам гандлёвага цэнтра былі таксама выкарыстаныя першасныя сродкі пажаратушэння. Таму да моманту прыбыцця аварыйна-выратавальных падраздзяленняў МНС з Першамайскага РАНС загаранне было ліквідаванае з мінімальнымі наступствамі», - адзначыў Уладзімір Рафальскі.

Пацярпелых у выніку здарэння няма. Прычына ўзгарання высвятляецца. Папярэдняя версія - парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання: повар кавярні забыўся выключыць фрыцюрніцу.

Гандлёвы цэнтр працягвае працу ў штатным рэжыме.

Апошнія навіны