BE RU EN

Навукоўцы знайшлі довады вайны, якая апісаная ў Бібліі

  • 31.08.2019, 10:44

Археолагі выявілі ў пасёлку Хірбат-Атаруз у Іарданіі старажытны алтар.

Са слоў спецыялістаў, знаходка раскрывае некаторыя сакрэты старажытнай вайны маавіцянаў з Ізраілем, якая апісаная ў Бібліі.

Навукоўцы паведамілі, што алтару - 2,8 тысяч гадоў, а знайшлі яго ў старажытнай святыні. Вядома - у далёкія часы тут знаходзіўся горад Атафор, піша politeka.net.

Паводле апісанняў, алтар зроблены з каменя і ў яго цыліндрычная форма. Маавіцяне зрабілі на ім два надпісы і запісалі лічбы з дапамогай старажытнай сістэмы пісьма - іератычнага.

Як адзначаюць даследчыкі, алтар вырабілі пасля паўстання цара Меша супраць Ізраіля. Меш заваяваў старажытны горад Атафор і іншыя ізраільскія гарады. У Бібліі гэты мяцеж апісваецца так: Меш ваяваў з Ізраільскім царствам праз вымушаную штогадовую даніну, якую Маавіцяне павінны былі выплачваць.

Цяпер навукоўцы старанна вывучаюць надпісы і спрабуюць іх расшыфраваць. Ужо ўстаноўлена, што ў адным з іх гаворыцца пра рабаванне горада Мешам.

Апошнія навіны