BE RU EN

МУС: Выбухоўка на вакзале ў Менску і ў самалётах не выяўленая

  • 3.08.2019, 21:45

Прылады шукалі некалькі гадзін.

Мерапрыемствы пошуку выбуховых прылад на менскім чыгуначным вакзале і двух авіярэйсах з аэрапорта Менск-2 скончаныя, паведаміла nn.by афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Праваахоўнікі на працягу некалькіх гадзін старанна абследавалі аб'екты названыя ў лісце, які невядомы даслаў сёння ў Магілёўскае аддзяленне БЧ праз электронную пошту. Выбуховыя прылады не выяўленыя.

Цяпер вядзецца пошук адпраўніка паведамлення аб «мінаванні». «Падобныя» пасланні «вельмі дорага абыходзяцца дзяржаве, таму пакаранне ілжэмінёра прадугледжанае вельмі строгае. Аж да сямі гадоў пазбаўлення волі», - адзначаецца ў паведамленні.

Следчым камітэтам паводле факта заведама фальшывага паведамлення аб небяспецы распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны