BE RU EN

Невядомы паведаміў, што ў Менску замінаваныя вакзал і два самалёты

  • 3.08.2019, 19:09

З будынка чыгуначнага вакзалу эвакуююцца наведвальнікі.

Сёння а 17.29 у Магілёўскае аддзяленне БЧ па электроннай пошце паступіла паведамленне аб нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ў будынку чыгуначнага вакзалу ў Менску, і дзве выбуховыя прылады ў самалётах рэйсаў «Менск-Кіеў» і «Менск-Калінінград», якія павінны былі вылятаць сёння вечарам з аэрапорта «Менск-2». Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-службы МУС, піша nn.by.

Цяпер з будынка чыгуначнага вакзалу эвакуююцца наведвальнікі. Таксама правяраюцца самалёты названых рэйсаў.

На месцах працуюць следча-аператыўныя і сапёрна-піратэхнічныя групы, міліцыя, МНС.

Апошнія навіны