BE RU EN

У Менску рыхтуецца выстава «Турэмныя малюнкі Алеся Пушкіна»

  • 29.08.2019, 20:17

Пакуль на выставе можна паглядзець фотаздымкі пра ўсталяванне ў Курапатах Крыжа Пакуты.

Прастора „Тэрыторыя правоў” (г. Менск, вул. Ложынская) рыхтуе чарговую выставу.

Пакуль можна прыйсці і паглядзець фотаздымкі выставы пра ўсталяванне ў Курапатах Крыжа Пакуты. Да яе заканчэння застаецца яшчэ некалькі дзён. А ўжо ў верасні адкрыецца новая выстава. Пра выбар выставаў кажа racyja.com праваабаронца і даследчыца Паліна Сцепаненка:

– Вырашылі абмежавацца ўсталяваннем Крыжа пакуты – гэта важна таму, што крыж бачылі ўсе, хто бываў у Курапатах, але не ўсе ведалі, як яго ставілі. Выстава будзе да верасня, у верасні ў нас таксама цікавая выстава „Турэмныя малюнкі Алеся Пушкіна”.

Выставу турэмных малюнкаў вядомага мастака Алеся Пушкіна рыхтуюць праваабарончы цэнтр „Вясна” і Цэнтр даследаванняў грамадзянскай супольнасці. Дакладная дата адкрыцця новай выставы стане вядомай пазней.

Апошнія навіны